Арабы
| Арабы | |
عرب | |
| Агульная колькасьць | 440 000 000±10 000 000 |
|---|---|
| Рэгіёны пражываньня | |
| Мова | арабская мова |
| Рэлігіі | іслам, хрысьціянства, арабская міталёгія |

Ара́бы (араб.: العرب — аль-араб) — гурт народаў сэміцкага паходжаньня, якія размаўляюць на мностве дыялектаў арабскай мовы і якія насяляюць дзяржавы Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыкі. Маюць пісьменнасьць на аснове арабскага круглага ліста.
Значныя арабскія супольнасьці існуюць у розных частках сьвету[1]. Да распаўсюду арабскай мовы пасьля арабскіх заваёваў назва «арабы» перадусім стасавалася да сэміцкіх жыхароў, як аседлых, гэтак і качавых, рэгіёну Арабійскага паўвострава і Сырыйскай пустэльні. У сучасным ужываньні назва народу ахоплівае людзей з усяго Блізкага Ўсходу, якія ўжываюць арабскую мову як родную.
Арабы жывуць у рэгіёне Ўрадлівага паўмесяца ўжо тысячы гадоў[2][3][4]. У IX стагодзьдзі да н. э. асырыйцы ўпершыню пісьмова згадалі арабаў як жыхароў Леванту, Мэсапатаміі і Арабіі[5][6]. Цягам старажытнай гісторыі Блізкага Ўсходу арабы стваралі ўплывовыя цывілізацыі, пачынаючы з 3000 году да н. э., і адыгралі ключавую ролю ў гандлі паміж Мэсапатаміяй і Міжземным морам[7][8]. Паводле абрагамічнай традыцыі, арабы ўважаюцца за нашчадкаў Абрама празь ягонага сына Ізмаіла[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Bureš, Jaroslav Main characteristic and development trends of migration in the Arab world. — Prague: Institute of International Relations. — ISBN 978-80-86506-71-5
- ↑ Gascoigne, Bamber History of the Arabs. historyworld.net.
- ↑ Eph'al, Israel The Ancient Arabs: nomads of the fertile crescent. — Jerusalem; Leiden: Magnes Press Hebrew University E.J. Brill. — ISBN 978-965-223-400-1
- ↑ Mackintosh-Smith, Tim Arabs: A 3,000-Year History of Peoples, Tribes and Empires. — Yale University Press. — ISBN 978-0-300-18235-4
- ↑ Myers, E. A. The Ituraeans and the Roman Near East: Reassessing the Sources. — Cambridge University Press. — ISBN 978-1-139-48481-7
- ↑ Hoyland, Robert G. Arabia and the Arabs. — Routledge. — ISBN 0-203-76392-0
- ↑ Smith, Sylvia. Bahrain digs unveil one of oldest civilizations // BBC News, 21.05.2013 г.
- ↑ Qal'at al-Bahrain – Ancient Harbour and Capital of Dilmun. UNESCO. Архіўная копія ад 05.04.2012 г.
- ↑ Fisher, Greg; Wood, Philip Arabs and Empires before Islam. — Oxford University Press. — ISBN 978-0-19-179973-0
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |