Дыжон
| Горад | |||||
| Дыжон | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Dijon | |||||
|
|||||
| 47°19′26″ пн. ш. 5°02′34″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Бургундыя — Франш-Кантэ | ||||
| Дэпартамент | Кот-д’Ор | ||||
| Кіраўнік | Nathalie Koenders[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 40,41 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 245 м | ||||
| Водныя аб’екты | Уш, Сюзон[d], Бургундскі канал і Kir Lake[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 151576 чалавек (2008) | ||||
| Шчыльнасць | 3709 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовыя індэксы | 21000 | ||||
|
|
|||||
| dijon.fr (фр.) | |||||
|
|
|||||
Дыжон (фр.: Dijon) — галоўны горад былога герцагства Бургундскага, потым правінцыі Бургундыі, зараз французскага дэпартамента Кот-д’Ор і рэгіёна Бургундыя — Франш-Кантэ. Насельніцтва — 151 576 чалавек[1] (2008).
Геаграфія і эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны за 326 км на паўднёвы ўсход ад Парыжа, ля ўсходняга схілу Кот-д’Ор, пры ўпадзенні Сюзон у раку Уш і пры Бургундскім канале, які злучае сістэму Соны і Роны з Сенай; вузлавы пункт Парыжска-Ліёнскай чыгункі.
У Дыжоне функцыянуюць 15 ВНУ: універсітэт Бургундыі, Нацыянальная школа прыгожых мастацтваў, медыцынская i фармацэўтычная школы, багаслоўская семінарыя, семінарыя для настаўнікаў і для настаўніц. Маюцца розныя навуковыя таварыствы, бібліятэка з 80 000 тамоў і 900 рукапісаў, батанічны сад, абсерваторыя і іншыя.
Маюцца ліцейныя і аўтамабільныя заводы; развіта вытворчасць ваўняных і баваўняных тканін, скуры, сусветна вядомай гарчыцы, бочарных і васковых вырабаў, шпалер, машын, хімічных прадуктаў. Таксама развіта вінаробства, садоўніцтва, кветкаводства; гандаль віном, дыжонскай гарчыцай і іншымі мясцовымі прадуктамі.
Гістарычная даведка
[правіць | правіць зыходнік]Дыжон быў ужо ў часы рымлян ўмацаваным месцам — Divio або Castrum Divionense; у 1183 годзе атрымаў гарадскія правы. Хрысціянства ў гэтыя месцы прынёс мучанік Бянігн Дыжонскі, які лічыцца нябесным заступнікам горада.
Сваім палітычным значэннем ў Сярэднія стагоддзі Дыжон абавязаны рашэнню герцага Роберта I перанесці сюды сталіцу ўсёй Бургундыі. Тым не менш сапраўдны мастацкі і эканамічны росквіт Дыжона звязаны з кіраваннем бургундскіх герцагаў дынастыі Валуа ў XV стагоддзі. Менавіта тады ў горадзе працавалі выдатныя майстры готыкі на чале са скульптарам Слютэрам.
Пасля далучэння да Францыі ў 1477 годзе Дыжон заставаўся месцазнаходжаннем Бургундскага парламента. Калі Людовік XIV заваяваў Франш-Контэ, Дыжон з памежнага мястэчка ператварыўся ў буйны эканамічны і адміністрацыйны цэнтр. У Дыжоне нарадзіліся кампазітар Жан-Філіп Рамо і інжынер Аляксандр Гюстаў Эйфель.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Дыжон адносна мала пацярпеў у войнах апошніх двух стагоддзяў. У цэнтры захаваліся фахверкавыя дамы XII—XV стагоддзяў і палац герцагаў Бургундскіх з вежай Філіпа Добрага; сваім цяперашнім абліччам ён абавязаны перабудовам XVII—XVIII стагоддзяў. Цяпер палацавыя залы дзеляць ратуша і музей выяўленчых мастацтваў з багатай калекцыяй старафранцузскага і старанідэрландскага жывапісу.


З культавых будынкаў найбольш характэрныя:
- Гатычны сабор св. Бянігна, пабудаваны паміж 1280 і 1325 гадамі, асвячоны ў 1393, у XVIII стагоддзі стаў кафедральным.
- Гатычная царква Нотр-Дам (пачатак XIII стагоддзя) славіцца сваім мудрагеліста-ажурным разьбяным фасадам і ўзорамі сярэднявечнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
- Невялікая царква Сен-Філібер, цяпер закрытая для службаў, будавалася з XI па XVI стагоддзя, аднак робіць ўражанне цэльнасці і маналітнасці, турыстам расказваюць, быццам д’ябал узвёў яе за адну ноч.
- Царква св. Міхаіла ўяўляе яскравы прыклад пераходу ад готыкі да рэнесансу ў першай трэці XVI стагоддзя.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Сярод гарадоў Францыі Дыжон займае адно з першых месцаў па колькасці гарадоў-пабрацімаў. Акрамя таго, Дыжон адзін з першых гарадоў Францыі, які пасля Другой сусветнай вайны стаў пабрацімам з горадам Германіі[12] [13].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Анры Дарсі (1803—1858) — французскі інжынер-гідраўлік
- Жан-Філіп Рамо (1683—1764) — французскі кампазітар
- Жанна Франсуаза дэ Шанталь (1572—1641) — каталіцкая святая
- Аляксандр Гюстаў Эйфель (1832—1923) — інжынер і прадпрымальнік
Зноскі
- ↑ Афіцыйныя звесткі пра насельніцтва на 01/01/2008 (фр.)
- 1 2 3 4 5 6 7 Populations légales communales depuis 1968 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі. Праверана 4 чэрвеня 2021.
- ↑ Recensement de la population 2015 — 2017.
- ↑ Populations légales 2016 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2018.
- ↑ Populations légales 2017 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Populations légales 2019 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2020 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ Populations de référence 2022 — INSEE, 2024.
- ↑ Populations de référence 2023 — INSEE, 2025.
- ↑ Архівавана 2 кастрычніка 2013.
- ↑ Архівавана 2 чэрвеня 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дыжон
