AllMovie
| «AllMovie» | |
|---|---|
| | |
| URL | allmovie.com |
| Камерцыйны | Так |
| Тып сайта | база даных |
| Рэгістрацыя | неабавязковая |
| Мова(-ы) | амерыканскі варыянт англійскай мовы |
| Уладальнік | All Media Network[d] |
| Аўтар | Michael Erlewine[d] |
| Пачатак працы | 1994 |
| Рэйтынг Alexa | 50 917[1] |
«AllMovie»[2] (англ.: AllMovie) — амерыканская інтэрнэт-база даных і вэб-сайт пра кінематограф, тэлепраграмы, біяграфіі акцёраў, рэжысёраў, прадзюсараў і іншых спецыялістаў кінематографа[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сайт «All-Movie» Guide быў заснаваны Майклам Эрлеўайнам ў 1994 годзе[4] як дадатак да праекта «All-Music Guide», прысвечанага музычным запісам. У новай базе даных былі сабраныя падрабязныя звесткі пра фільмы, уключаючы асноўныя выходныя даныя, акцёрскі склад, інфармацыю аб здымачных групах і вытворчых кампаніях. Ліцэнзію на выкарыстанне базы набыло больш за 10000 розных фірмаў, пачынаючы ад кінадыстрыб’ютараў і заканчваючы вэб-сайтамі і пунктамі рознічнага продажу.
У канцы 2007 года кампанію All Media Guide, уладальніка сайтаў «AllMusic», «AllMedia» і «AllGame», набыла «Macrovision» (пазней Rovi Corporation) за $ 102 млн ($ 72 млн выплачана адразу, астатнія 30 млн — на працягу наступнага года)[5][6]. З 2011 па 2013 гады доступ да баз ажыццяўляўся праз агульны сайт AllRovi.com.
У жніўні 2013 года «AllMovie» разам з «AllMusic» і «AllGame» былі набыты амерыканскай кампаніяй «All Media Network, LLC»[7].
16 красавіка 2015 года «Blinkx Plc» набыла «All Media Network» і правяла рэбрэндынг вэб-сайта пад новым уніфікаваным банэрам «RhythmOne Group»[8][9].
Офісы «AllMovie» знаходзяцца ў Сан-Францыска, штат Каліфорнія, і ў Эн-Арбар, штат Мічыган, ЗША.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]База даных «AllMovie» з’яўляецца ўсёабдымнай і ўключае асноўную інфармацыю пра аўдыёвізуальныя прадукты, выканальніцкія і вытворчыя даныя, сінопсісы, прафесійныя агляды, біяграфіі, спасылкі паміж данымі. Яна прапануе значную колькасць функцый і паслуг, даступных кожнаму карыстальніку, які наведвае вэб-сайт.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Internet Broadway Database (IBDb)
- Internet Movie Database (IMDb)
- Korean Movie Database (KMDb)
- Danish Film Database (DFDb)
- Swedish Film Database (SFDb)
- Adult Film Database (AFDb)
- Elonet
- Lortel Archives
- Box Office Mojo
- Rotten Tomatoes
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
- ↑ AllMovie – Movies and Films Database (англ.). All Media Network. — «©2014 AllMovie, a division of All Media Network, LLC» Праверана 10 снежня 2022.
- ↑ Haddad, Michael (2005). The screenwriter's sourcebook: a comprehensive marketing guide for screen and television writers(англ.). Chicago, Ill: Chicago Review Press. p. 333. ISBN 1-55652-550-8.
- ↑ Bowe, Brian J.. Make it or Break it (англ.)(недаступная спасылка). Metro Times (24 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2013. Праверана 10 снежня 2020.
- ↑ Macrovision Agrees to Acquire All Media Guide Holdings, Inc (Press release)(англ.). BusinessWire. 6 лістапада 2007. Архівавана з арыгінала 2013-01-02. Праверана 10 снежня 2020.
- ↑ Macrovision Corporation, acquired All Media Guide Holdings, Inc. (англ.)(недаступная спасылка). Mandasoft (17 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2013. Праверана 10 снежня 2020.
- ↑ Digital Entertainment Veterans Launch ‘All Media Network’ to Perfect Digital Media Discovery (англ.). BusinessWire (3 снежня 2013). Праверана 10 снежня 2020.
- ↑ Introducing RhythmOneBlog - RhythmOne (англ.)(недаступная спасылка). www.rhythmone.com. Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2023. Праверана 10 снежня 2020.
- ↑ BLINKX ACQUIRES ALL MEDIA NETWORK, LLC - Newsroom - RhythmOne (англ.)(недаступная спасылка). investor.rhythmone.com. Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2017. Праверана 10 снежня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка (англ.)