Перайсці да зместу

Celtic Frost

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Celtic Frost
Асноўная інфармацыя
Жанры трэш-метал, блэк-метал
Гады 1984–1987, 1988–1993, 2001–2008
Краіны
Адкуль Цюрых
Лэйблы Century Media Records[d]
Склад
celticfrost.com/main.html
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Celtic Frost» (з англ.«Кельцкі мароз») — швейцарскі метал-гурт з горада Цюрых, творчасць якога зрабіла моцны ўплыў на экстрэмальны метал. Celtic Frost стварылі Томас Габрыэль Фішэр і Марцін Эрык Айн пасля распаду іх папярэдняга гурта, Hellhammer. Гурт быў актыўны ў перыяд з 1984 па 1993 гады і быў зноў утвораны ў 2001 годзе. Пасля сыходу аднаго з чальцоў гурта, Томаса Габрыэля Фішэра, Celtic Frost вырашыў канчаткова спыніць сваю дзейнасць. Басіст Марцін Эрык Айн, адзін з заснавальнікаў гурта, памёр ад сардэчнага прыступу 21 кастрычніка 2017 года.

Гурт быў натхнёны як іншымі гуртамі жанру метала, такімі як Black Sabbath, Judas Priest і Venom, так і гуртамі жанру гатычны рок — Bauhaus, Siouxsie and the Banshees і Christian Death, і гуртом жанру хардкор-панк Discharge.

Студыйныя альбомы

  • Morbid Tales (1984)
  • To Mega Therion (1985)
  • Into the Pandemonium (1987)
  • Cold Lake (LP, 1988)
  • Vanity/Nemesis (1990)
  • Monotheist (2006)

Міні-альбомы

  • Emperor's Return (1985)
  • Tragic Serenades (1986)
  • I Won't Dance (1987)