Euronext
| Euronext | |
|---|---|
| | |
| | |
| Размяшчэнне | |
| Год заснавання | 22 верасня 2000 |
| Уладальнік | ABN AMRO BANK N.V.[d][1], Caisse des Dépôts et Consignations[d][2], CDP Equity[d][2], Euroclear[d][3], Intesa Sanpaolo[d][3] і Q2534888?[3] |
| Афіцыйны сайт | euronext.com (англ.) |
Euronext NV — пан’еўрапейская фондавая біржа, якая мае філіялы ў Бельгіі, Францыі, Нідэрландах, Партугаліі і Злучаным Каралеўстве. У дадатак да акцый і дэрываціваў, група кампаній Euronext падае паслугі клірынгу і фінансавую інфармацыю. Па стане на 31 студзеня 2006 года ўсе рынкі пад кіраваннем Euronext мелі сумарную капіталізацыю ў 2,9 трлн долараў ЗША, што робіць яе пятай у рэнкінгу самых вялікіх біржаў на планеце.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Група кампаній Euronext была створана 22 верасня 2000 года ў выніку зліцця Амстэрдамскай, Брусельскай і Парыжскай фондавых біржаў з мэтай даць аб’яднанай біржы перавагу на фінансавым рынку Еўропы. У снежні 2001 года Euronext набыла акцыі Лонданскай міжнароднай біржы фінансавых ф'ючэрсаў і апцыёнаў (LIFFE), стаўшы яе ўладальнікам. Пачынаючы з 2003 года ўсё вытворныя прылады, якія гандлююцца на ўсіх даччыных біржах, гандлююцца ў сістэме LIFFECONNECT — электроннай трэйдзінгавай платформе LIFFE. У 2002 годзе група злілася з Партугальскай фондавай біржай, якая была пасля пераназвана ў Euronext Lisbon.
Па выніках гандлю фармуецца адзін з найбольш важных індэксаў міжнароднай эканомікі Euronext 100.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://live.euronext.com/fr/product/equities/NL0006294274-XPAR/company-information Праверана 25 снежня 2025.
- 1 2 https://live.euronext.com/fr/product/equities/NL0006294274-XPAR/company-information Праверана 18 красавіка 2024.
- 1 2 3 https://live.euronext.com/fr/product/equities/NL0006294274-XPAR/company-information