The Oregon Trail
| The Oregon Trail | |
|---|---|
| Распрацоўшчык | Minnesota Educational Computing Consortium[d] |
| Выдавец | Broderbund[d] |
| Частка серыі | The Oregon Trail[d] |
| Дата выпуску | 1971 |
| Жанры | камп’ютарная гульня-сімулятар і text-based video game[d] |
| Тэхнічныя даныя | |
| Платформы | HP 2100[d], DOS, Mac OS, Commodore 64, Apple II, Atari 8-bit family[d] і Classic Mac OS[d] |
| Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня |
| Носьбіт | CD-ROM[d] |
| Кіраванне | камп’ютарная клавіятура |
«The Oregon Trail» (з англ. — «Арэгонская сцежка») — адукацыйная камп’ютарная гульня, распрацаваная Донам Равічам, Білам Хейнэманам і Полам Дыленбергерам у 1971 годзе; яе распаўсюджваннем з 1975 года займалася арганізацыя MECC. Гульня была створана як адукацыйны праект, закліканы расказваць амерыканскім школьнікам пра жыццё амерыканскіх піянераў на Арэгонскай сцежцы. Дзеянне гульні адбываецца ў 1847 годзе; гулец кіруе групай перасяленцаў, якія ў крытай павозцы-канестогу адпраўляюцца з Індэпендэнса, штат Місуры, і спрабуюць дабрацца да горада Арэгон, штат Арэгон. У гэтым падарожжы гулец распараджаецца харчамі, займаецца паляваннем на дзікіх жывёл і прымае розныя рашэнні ў выпадкова ўзнікаючых цяжкіх сітуацыях, якія патрабуюць зрабіць той ці іншы выбар.[1]
Равіч стварыў першую версію гульні ў рамках курса гісторыі ў сярэдняй школе, выдаткаваўшы на гэта два тыдні. Першапачатковая версія гульні прызначалася для мэйнфрэйма HP 2100 і была выключна тэкставай. Нягледзячы на поспех сярод навучэнцаў, гульня была выдаленая з мэйнфрэйма ў канцы семестра. У 1974 годзе Равіч узнавіў гульню па замове MECC, палепшыўшы яе ў плане гістарычнай дакладнасці — так, верагоднасці розных падзей на Арэгонскай сцежцы былі ўдакладнены на аснове апублікаваных дзённікаў і ўспамінаў рэальных піянераў XIX стагоддзя. Са з’яўленнем і распаўсюджваннем мікракамп’ютараў у канцы 1970-х гадоў гульня была партаваная на мноства платформ, уключаючы «Apple II», «Atari 400/800/XL/XE» і «Commodore 64». У 1985 годзе для «Apple II» была выпушчаная камерцыйная графічная камп’ютарная гульня пад той жа назвай. У наступныя дзесяцігоддзі заснаваныя на «The Oregon Trail» гульні былі выпушчаныя на мностве платформ, у шматлікіх выпадках пад той жа самай назвай «The Oregon Trail», і могуць разглядацца як версіі той жа самай гульні; у сукупнасці, лічачы ўсе версіі на ўсіх платформах, было прададзена звыш 65 мільёнаў копій. У 2015 годзе «The Oregon Trail» была ўключана ў Сусветную залу славы відэагульняў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The Oregon Trail Home Архівавана 21 ліпеня 2006 года.