The Police
| The Police | |
|---|---|
| | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | рок-музыка, новая хваля[d], пост-панк і рэгі-рок[d] |
| Гады |
|
| Краіны | |
| Адкуль | Лондан |
| Лэйблы | A&M Records і Illegal Records[d] |
| Склад | |
| thepolice.com (англ.) | |
The Police — брытанскі рок-гурт, сфарміраваны ў Лондане ў 1977 годзе.[1] Трыа складалася з брытанцаў Гордана Самнера (Стынга) (вакал, бас-гітара) і Эндзі Самерса (гітара, вакал) і амерыканца Сцюарта Коўпленда (ударныя, перкусія, вакал). Гурт зрабіўся сусветна вядомым у канцы 1970-х і наогул разглядаецца як адзін з першых гуртоў новай хвалі, які дажыў да поспеху сярод шырокай аўдыторыі, граючы ў стылі рок, з элементамі джаза, панка і рэгі. Іх альбом Synchronicity 1983 года стаў нумарам адзін у хіт-парадах Вялікабрытаніі і ЗША і быў прададзены тыражом больш за 8 мільёнаў асобнікаў толькі ў Злучаных Штатах.
Нягледзячы на тое, што афіцыйна пра распад гурта ніколі не было заяўлена, «The Police», за выключэннем кароткага ўз’яднання ў 1986 годзе, спынілі сумесную дзейнасць у сакавіку 1984 года. У лютым 2007 года яны ўз’ядналіся ў гонар святкавання трыццацігоддзя хіт-сінгла «Roxanne» для правядзення сусветнага тура, які падоўжыўся да жніўня 2008 года. За час існавання гурта было прададзена больш за 50 мільёнаў альбомаў па ўсім свеце.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
- Outlandos d'Amour (1978)
- Reggatta de Blanc (1979)
- Zenyatta Mondatta (1980)
- Ghost in the Machine (1981)
- Synchronicity (1983)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Police Lead Hall's New Wave. Rolling Stone. 30 March 2013. Архівавана з арыгінала 5 August 2017. Праверана 16 September 2017.