Павел Ёзеф Шафарык
| Павел Ёзеф Шафарык | |
|---|---|
| славацк.: Pavol Jozef Šafárik | |
| | |
| Дата нараджэння | 13 мая 1795[1][2][…] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 26 чэрвеня 1861[1][2][…] (66 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Войцех Шафарык[d] і Božena Šafaříková[d][6] |
| Род дзейнасці | перакладчык, мовазнавец, паэт, гісторык, педагог, журналіст, пісьменнік, настаўнік, філолаг, выкладчык універсітэта, філосаф, этнограф, славіст, бібліятэкар |
| Навуковая сфера | лінгвістыка |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Па́вел Ё́зеф Ша́фарык (13.5.1795, в. Кабельярове, Славакія — 26.6.1861) — чэшскі і славацкі філолаг, гісторык, паэт; дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху.
Скончыў Іенскі ўніверсітэт (1817). Працаваў у гімназіі ў г. Нові-Сад (1819-33), з 1848 дырэктар бібліятэкі Пражскага ўніверсітэта. Адзін з лідараў Пражскага паўстання 1848.
Выступіў як паэт (зборнік «Татранская Муза са славянскай лірай», 1814). Даследаваў славянскія мовы і культуры, абгрунтаваў іх агульнасць у працы «Гісторыя славянскай мовы і літаратуры на ўсіх дыялектах» (1826), «Аб паходжанні славян» (1828), «Славянскія старажытнасці» (1837), «Славянская этнаграфія» (1842); пытанні гісторыі чэшскай, славацкай, сербскай моў, паходжанне пісьма ў славян («Пачаткі старачэшскай граматыкі», 1841; «Помнікі старадаўняга пісьменства ў паўднёвых славян», 1851; «Аб паходжанні і радзіме глаголіцы», 1858, і інш.). Распрацоўваў пытанні тэорыі вершаскладання (трактат «Пачаткі чэшскай паэтыкі, у прыватнасці прасодыі», 1818, з Ф. Палацкім).
Яго працы — першыя ў сусветнай гістарыяграфіі грунтоўныя даследаванні па славянскім этнагенезе — паўплывалі на развіццё славяназнаўства ў іншых краінах.
Адным з першых стаў уводзіць беларускую мову ў практыку агульнаеўрапейскага параўнальна-гістарычнага мовазнаўства. У «Гісторыі славянскай мовы і літаратуры ва ўсіх дыялектах» (Geschichte der slawischen Sprache und Literatur nach allen Mundarten) (Будапешт, 1826) выказаў істотныя меркаванні пра беларускую мову.
У «Гісторыі…» беларускай мове прысвечаны наступны фрагмент: «Беларуская гаворка пераважае ва ўсёй Літве (ахоплівае Віленскую, Гродзенскую губерні і Беластоцкую вобласць, каля 2 441 400 жыхароў) і ў адной частцы Белай Русі (Чорная і Белая Русь займаюць Магілёўскую, Віцебскую, Мінскую, Валынскую і Падольскую губерні, каля 6 146 100 жыхароў), галоўным чынам у Валынскай губерні. На гэтай гаворцы быў напісаны “Літоўскі статут”, укладаліся архіўныя дакументы і пісаліся ўсе літоўскія справаводчыя паперы. Гэтую гаворку выкарыстоўвалі некаторыя рускія пісьменнікі XVI–XVII стст. Цяперашняя беларуская гаворка – новая, стала стварацца пасля аб’яднання Літвы з Польшчай, і таму ў ёй шмат паланізмаў».
Першым з усіх тагачасных аўтараў П. Шафарык апісаў арэал беларускай мовы, называючы не толькі рэгіёны, але і адзінкі тагачаснага адміністрацыйнага падзелу. Абшар беларускай мовы паводле П. Шафарыка выглядае як пэўны сінтэз звестак на гэты конт з прац І. Б. Ракавецкага, К. Калайдовіча і М. Грэча ў спалучэнні з дадзенымі аб тэрыторыі шырока разуметай Беларусі, запазычанымі, магчыма, з працы 1821 г. «Поўнае і найноўшае землеапісанне Расійскай імперыі ў Еўропе і Польшчы» (Vollstandige und neuste Erdbeschreibung des Russische Reichs in Europa nebst Polen) Г. Гасэля. Колькасць насельніцтва на тэрыторыі Беларусі, не выключана, таксама вызначана ўслед за Г. Гасэлем. Гістарычныя звесткі пра беларускую мову П. Шафарык выклаў паводле прац І. Б. Ракавецкага, К. Калайдовіча і М. Грэча, меркаванне аб сучаснай беларускай мове – на аснове І. Б. Ракавецкага. У кнізе П. Шафарыка "Гісторыя..." маем справу з адным з першых выпадкаў у тагачаснай лінгвістычнай літаратуры, калі паняцце "Беларусь" не абмяжоўвалася толькі тэрыторыяй сучаснай паўночна-ўсходняй Беларусі.[8]
Больш падрабязныя звесткі пра беларускую мову выклаў у надрукаванай у Празе працы «Славянская этнаграфія» (Slowanský národopis) 1842 г.
Зноскі
- 1 2 Ф. Шафарик, Павел-Иосиф // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1903. — Т. XXXIX. — С. 212–215.
- 1 2 Pavel Josef Safarik // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Šafařík, Paul Joseph // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 28. — S. 53.
- ↑ BillionGraves — 2011.
- ↑ Geni.com — 2006.
- ↑ http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/safarik-josef-pavel/ Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ Запрудскі С. М. Нарысы гісторыі беларускага мовазнаўства ХІХ стагоддзя. — Мн.: БДУ, 2020. — С. 147--158.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- Мыльников А.С. Павел Шафарик — выдаюшийся ученый-славист. М.; Л., 1963.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 13 мая
- Нарадзіліся ў 1795 годзе
- Памерлі 26 чэрвеня
- Памерлі ў 1861 годзе
- Памерлі ў Празе
- Пахаваныя на Ольшанскіх могілках
- Выкладчыкі Карлавага ўніверсітэта
- Выпускнікі Енскага ўніверсітэта
- Члены Аўстрыйскай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук
- Члены РАН
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Кракаўскага навуковага таварыства
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Ганаровыя грамадзяне Прагі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Славісты
- Асобы на марках
- Мовазнаўцы Славакіі
- Мовазнаўцы Чэхіі