Томас Ройдс
| Томас Ройдс | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | астрафізік, фізік, астраном, хімік |
| Дата нараджэння | 11 красавіка 1884 |
| Дата смерці | 1 мая 1955 (71 год) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
Томас Ройдс (англ.: Thomas Royds; 11 красавіка 1884 — 1 мая 1955, Англія) — брытанскі фізік, які працаваў з Эрнэстам Рэзерфордам над ідэнтыфікацыяй альфа-выпраменьвання як ядра атама гелію, быў дырэктарам Сонечнай абсерваторыі Кодайканал у Індыі.
Паміж 1913 і 1937 гадамі ён апублікаваў 49 даследчых прац у абсерваторыі Кодайканал, сярод іх — доказ наяўнасці кіслароду ў храмасферы Сонца, апублікаваны ў «Nature».
У 1928 годзе ён сфатаграфаваў самае яркае і найбуйнейшае на той момант вывяржэнне вадароду на Сонцы.
У наступным годзе доктар Ройдс і прафесар Ф. Дж. М. Стратан з каледжа Гонвіла і Кая ў Кембрыджы ўзначалілі экспедыцыю на зацьменне ў Сіям, каб сфатаграфаваць поўнае сонечнае зацьменне, але хмары перашкодзілі амаль усім назіранням.
У 1936 годзе годзе Ройдс і Стратан узначалілі сонечную экспедыцыю на Хакайда, Японія, для вывучэння, як рассеянае святло ад іншых частак дыска ўплывае на даўжыні хваль на розных частках сонечнага дыска. Іх праца таксама пацвердзіла тэорыю Эйнштэйна аб тым, што даўжыні хваль ліній у спектры Сонца будуць нязначна адрознівацца ад тых жа ліній у наземных лабараторыях.