fishtour wrote in lialechki

«Мадэль Ані»

9 студзеня 2014 года а 17.00-ай гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (праспект Незалежнасці, 47) адкрыўся праект Ганны Балаш «Мадэль Ані».

«Мадэль Ані» – праект, які праяўляе асабістую прастора самога аўтара. Гэта не дакладнае мадэрыраванне інтэр'еру майстэрні або месца, дзе ён працуе, але спроба стварыць і зафіксаваць атмасферу такога месца.
 Экспазіцыя ўяўляе сабой інсталяцыю з аб'ектаў, жывапісу, графічных лістоў і аўтарскіх лялек, якія з'яўляюцца фрагментамі персанальнага, складнікамі гісторыі, праўдзівай легенды пра Ганну Балаш.

1521442_574426712650738_493464882
"Мая бабуля Вера Ануфрыеўна навучыла мяне быць заўсёды гатовай да выхаду ў свет за 20 хвілін. Для гэтага трэба памятаць, што для цябе важна. А важна тое, што заўсёды застанецца са мной. З часам я зразумела, што гэта толькі Надзея. З Верай і Каханнем складаней. Хаця яны таксама Надзея, толькі па іншаму названыя.
 Мне не цікава рабіць лялькі, мне цікава сшываць гісторыі.
 Мне не цікава маляваць казкі, мне цікава называць рэчы маімі імёнамі.

Нарадзілася ў 1964 у Мінску.
 Чытаць навучылася рана.
 Лічыць навучылася позна.
 Пісаць вучуся.
 Дзякуй настаўнікам: Сумараву Васілю Фёдаравічу і Міронавай Леніне Мікалаеўне за навуку чалавечнасці.
 Дзякуй маім родным і каханым за шчасце быць з імі
».
Ганна Балаш, аўтар праекта.

Выстаўка будзе працаваць па 2 лютага 2014 года.
Аддзел выставак 288 24 68

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва