Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
22 кастрычніка 2026 года
267 807 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Налібоцкая пушча — самы вялікі лясны масіў у Беларусі, размешчаны ў басейнах правых прытокаў Нёмана — Бярэзіны і Усы, ад Ашмянскага ўзвышша на поўначы да Мінскага ўзвышша на ўсходзе. Гэта абшар ад Міра да Валожына, ад Вішнева да Іўя, займае каля 2 000 км². У наш час пушча падзеленая паміж Валожынскім і Стаўбцоўскім раёнамі Мінскай вобласці, а таксама Навагрудскім, Карэліцкім і Іўеўскім раёнамі Гродзенскай вобласці. У культурным і гістарычным плане рэгіён спалучае славянскія, балцкія і яўрэйскія традыцыі.
Здаўна тут прымаліся меры для аховы прыроды, з 2005 года пушча ў складзе рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі». Заказнік мае міжнародны статус ключавой батанічнай тэрыторыі і тэрыторыі рэгіянальнага значэння важнай для птушак (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Аб’ект NGC 2623 ўяўляе яскравы прыклад галактыкі на позняй стадыі зліцця.
- Існаванне антыпратона прадказаў італьянскі фізік.
- Асаблівасці будовы і колеру апатэцыю служаць сістэматычнай прыкметай для вызначэння таксонаў у мікалогіі.
- Падвід бурых мядзведзяў з вострава Кадзьяк ля ўзбярэжжа Аляскі адзін з самых буйных сухапутных драпежнікаў свету.
- Канцэпцыі арганічнай архітэктуры зыходзяць з цеснай сувязі архітэктуры з прыродай.
- Афарбоўка самалётаў пілатажнай групы з ААЭ сімвалізуе пяскі і нафтавыя рэсурсы.
Актуальныя падзеі
- У ходзе школьных пратэстаў у Францыі адбыліся масавыя пагромы. (17 кастрычніка)
- Генеральная канферэнцыя па мерах і вагах скасавала высакосную секунду з-за нераўнамернага вярчэння Зямлі. (15 кастрычніка)
- Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрысту і праваабаронцы Наві Пілэй. (9 кастрычніка)
- Лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры стала канадская пісьменніца Эн Карсан. (8 кастрычніка)
Дзень у гісторыі
- 1702: Рускія войскі ўзялі крэпасць Нотэбург падчас Паўночнай вайны.
- 1704: Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі страціў чатары караблі ў катастрофе ля вострава Сілі.
- 1797: Андрэ Жак Гарнерэн здзейсніў першы ў свеце скачок з парашутам з лятальнага апарата.
- 1815: Вялікабрытанія анэксавала востраў Узнясення.
- 1916: Адбылося паўстанне салдат, казакаў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі.
- 1953: Лаос атрымаў незалежнасць.
- 1962: Прэзідэнт ЗША Джон Кенэдзі абвясціў марскую і паветраную блакаду Кубы.
- 1988: У Вільнюсе пачаўся ўстаноўчы з’езд Літоўскага руху за перабудову («Саюдзіс»).
- 2010: Апублікавана «Іракскае дасье» міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі WikiLeaks.
Вікістужка
- 27 верасня 2026 — Абвешчаны пераможцы ў конкурсе «Вікі любіць вёскі».
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.