В (кірыліца)
|
Літара В | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Кірыліца | ||||||
|
А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ | ||||||
| Неславянскія літары | ||||||
|
А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ | ||||||
| Састарэлыя літары | ||||||
|
Ꙁ · Ꙇ · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ | ||||||
| Літары кірыліцы |
В, в — трэцяя літара беларускага алфавіта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з кірыліцкай В («ведзі»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Β («віта»), якая ў сваю чаргу з’яўлялася графічным відазмяненнем класічнай грэчаскай β («бэта»). Адрозненне ў вымаўленні кірыліцкай В ад лацінскай B абумоўлена тым, што ў перыяд стварэння славянскага алфавіта ў IX стагоддзі «віта» вымаўлялася грэкамі як [в] і перадала свае гукавое значэнне кірыліцкай В («ведзі»), а лацінскі алфавіт узнік на аснове грэчаскага яшчэ ў VII—VI ст. да н. э., калі «бэта» абазначала гук [б]. У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі [в], [в’] (вапна, вішня — [в’ішн’а]). Мела таксама лічбавае значэнне «два». У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным[1].
Беларуская мова
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай беларускай мове абазначае санорныя фрыкатыўныя губна-зубныя зычныя гукі [в], [в’] (вада, вясна — [в’асна]); пасля галосных перад зычнымі, а таксама ў канцы слоў пераходзяць у [ў] (воўк, спеў — [с’п’эў]). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ВАК, ВНУ). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне трэці (група «В»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 4в)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 В // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 110. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.