Пій X
Пій X | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Леў XIII | ||||||
| Пераемнік | Бенедыкт XV | ||||||
|
|||||||
| Дыяцэзія | Патрыярхат Венецыі[d] | ||||||
| Папярэднік | Domenico Agostini[d] | ||||||
| Пераемнік | Aristide Cavallari[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Дыяцэзія | Roman Catholic Diocese of Mantua[d] | ||||||
| Папярэднік | Giovanni Maria Berengo[d] | ||||||
| Пераемнік | Paolo Carlo Francesco Origo[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Дзейнасць | каталіцкі святар, пераходны дыякан, каталіцкі біскуп | ||||||
| Нараджэнне |
2 чэрвеня 1835[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
20 жніўня 1914[1][2][…] (79 гадоў) |
||||||
| Пахаванне | |||||||
| Маці | Margherita Sanson[d] | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Святы Пій X (лац.: Pius PP. X; свецкае імя — Джузэ́пэ Мелькіо́рэ Са́рта, італ.: Giuseppe Melchiorre Sarto; 2 чэрвеня 1835 — 20 жніўня 1914) — 257-ы Папа Рымскі (з 4 жніўня 1903 года па 20 жніўня 1914 года). Абвешчаны ў Каталіцкай Царкве святым.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Святы Пій X вядомы жорсткай барацьбой з мадэрністычнымі інтэрпрэтацыямі каталіцкага вучэння, правядзеннем літургічных рэформаў (з мэтай вяртання да вытокаў каталіцкай традыцыі і супрацьстаяння пратэстанцкім рухам) і развіццём артадаксальнай тэалогіі. У 1917 годзе, як вынік выканання загаду Папы, выйшаў Кодэкс Кананічнага Права — прадукт аналізу і сістэматызацыі юрыдычных нормаў і шматлікіх кананічных дакументаў Рымска-Каталіцкай Царквы, якім карысталіся ажно да выхаду новага Кодэкса ў 1983 годзе.
Святы Пій X прысвяціў сябе марыйнаму тытулу «Маці Божая Даверу». У яго энцыкліцы «Ad diem illum lætissimum» абмяркоўваліся некаторыя пытанні марыялогіі, але таксама там быў заклік да адраджэння Царквы, які таксама знайшоў адлюстраванне ў дэвізе пантыфікату Пія X — «Instaurare Omnia in Christo» (бел.: Аднавіць усё ў Хрысце).
Пій X адобрыў некаторыя літургічныя ідэі, якія выказвалі прыхільнікі «Літургічнага Руху». Ён спрыяў больш актыўнаму выкарыстанню нацыянальных моў у працэсе катэхізацыі, які значна ўдасканаліў. Святы Пій X заахвочваў людзей да практыкі частага прыняцця Святой Камуніі і знізіў узрост Першай Камуніі, прычым гэта інавацыя трывае дагэтуль. Акрамя гэтага, ён зацята абараняў каталіцтва ад індыферэнтызму і рэлятывізму. Як і яго папярэднікі, Пій X прасоўваў тамізм у якасці асноўнай філасофскай базы для арганізацыі навучання ў каталіцкіх установах адукацыі. Гэты Рымскі Пантыфік вельмі жорстка супрацьстаяў мадэрнізму і шматлікім філасофскім канцэпцыям XIX стагоддзя, наяўнасць якіх, на яго погляд, пагражала імпарту секулярных памылак, несумяшчальных з каталіцкай догмай, непасрэдна ўнутр Каталіцкай Царквы.
Пій X як асоба вылучаўся цвёрдым характарам і развітым пачуццём неабходнасці захавання пэўнай ступені персанальнай беднасці. Кожны тыдзень ён чытаў з кафедры гамілійныя пропаведзі, што было рэдкай практыкай для таго часу, асабліва для Папаў. Пасля Месінскага землетрасення 1908 года Пій X адкрыў Апостальскі Палац для прытулку бежанцаў, прычым зрабіў гэта значна раней, чым урад Італіі адрэагаваў на трагічныя падзеі. Ён адхіляў прывілеі любога кшталту для членаў сваёй сям’і, а некаторыя з яго сваякоў добраахвотна абралі жыццё ў беднасці пад Рымам. Падчас пантыфікату Пія X многія марыйныя выявы атрымалі кананічную каранацыю.
Пасля смерці Пія X вакол яго хутка ўзнік моцны культ, заснаваны на павазе да пабожнасці і асабістых цнотаў Папы. Падчас пантыфікату Папы Пія XII адбыліся беатыфікацыя (3 чэрвеня 1951 года) і кананізацыя (29 мая 1954 года) Пія X. Пасля смерці Папы ў Базіліцы Святога Пятра была ўсталявана вялікая статуя, месца нараджэння Папы было перайменавана ў Рыезэ-Піа-X. У яго гонар узяла назву каталіцкае традыцыяналісцкае Святарскае Брацтва Святога Пія X.
Біяграфія да абрання Папам
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады і пакліканне да святарства
[правіць | правіць зыходнік]Джузэпэ Мелькіорэ Сарта нарадзіўся 2 чэрвеня 1835 года ў Рыезэ (цяпер Рыезэ-Піа-X), што знаходзіцца каля Трэвіза, у Ламбарда-Венецыянскім каралеўстве ў складзе Аўстрыйскай імперыі (цяпер Італія). Ён быў другім з дзесяці дзяцей паштальёна Джавані Бацісты Сарта (1792—1852) і краўчыхі Маргарыты Сансон (1813—1894). Джузэпэ быў ахрышчаны 3 чэрвеня 1835 года. Паколькі ён быў сынам вясковага паштальёна, дзяцінства будучага Папы прайшло ў беднасці. Менавіта з прычыны фінансавых праблем бацькі Джузэпэ высока цанілі адукацыю сваіх дзяцей, таму ён штодня хадзіў у школу, якая знаходзілася на адлегласці каля 6 кіламетраў ад дома.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Guasco M. papa, santo PIO X // Dizionario Biografico degli Italiani — Roma: Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 2015. — Vol. 84. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Pius (Pius X.) // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Archivio Storico Ricordi - digital collection Праверана 3 снежня 2020.