Перайсці да зместу

Цюркізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цюркі́зм — слова, запазычанае з цюркскіх моў.

У беларускай мове

[правіць | правіць зыходнік]

Частка лексічных сродкаў цюркскага паходжання захавалася ў беларускай мове ад старажытнарускай эпохі: арда, атаман, баскак, басурман, бісер, ярлык. Большасць цюркізмаў запазычана ў перыяд самастойнага развіцця старабеларускай мовы (XIV—XVII стагоддзі) у выніку гандлёвых, дыпламатычных і іншых кантактаў беларускага насельніцтва з цюркскімі народамі (у асноўным з татарамі, якія перасяляліся на Беларусь пераважна з Крыма) і праз пасрэдніцтва суседніх моў — рускай, украінскай і польскай[1].

З XV—XVII стагоддзяў у беларускай мове ўжываюцца цюркізмы бытавога характару: аршын, атлас, барсук, барыш, буланы, бурка, казак, капшук, караван, каўпак, кафтан, кілім, кішэнь, кумыс, кутас, магарыч, мячэць, нагайка, саф’ян, султан, тафта, харч, чапрак, шаравары і інш. Слоўнікі беларускай мовы фіксуюць шэраг устарэлых цюркізмаў: апанча, армяк, казна, камка, кісцень, таф’я. Некаторыя цюркізмы перайшлі ў разрад гістарызмаў: бунчук, есавул, калчан, ківер, мурза, сагайдак, тамга, янычар, ясыр[1].

У сучасную беларускую мову цюркізмы запазычваюцца праз рускую мову. Гэта пераважна экзатызмы: акын, бархан, басмач, гюрза, калым, кізіл, кішлак, кунак, саксаул[1].

  1. 1 2 3 Цюркізм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 188. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).