Е (кірыліца)
|
Літара Е | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Кірыліца | ||||||
|
А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ | ||||||
| Неславянскія літары | ||||||
|
А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ | ||||||
| Састарэлыя літары | ||||||
|
Ꙁ · Ꙇ · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ | ||||||
| Літары кірыліцы |
Е, е — шостая літара беларускага алфавіта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з кірыліцкай є («есць»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай ε («эпсілон»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала галосны гук [э] пасля мяккіх зычных і спалучэнне гукаў [йэ] (векъ — [в’эк], зелье — [з’эл’йэ]). Мела таксама лічбавае значэнне «пяць». У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным[1].
Беларуская мова
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай беларускай мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук [э] пярэдняга рада сярэдняга пад’ёму і мяккасць папярэдняга зычнага (вецер — [в’эц’эр]), а ў пачатку слоў, пасля галосных, ў, ь і апострафа — спалучэнне гукаў [йэ] (елка — [йэлка], таемны — [тайэмны], здароўе — [здароўйэ], калье — [кал’йэ], п’еса — [пйэса]). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ЕЭС). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне шосты (група «Е»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (пункт № 6е)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Е // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 198. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.