З (кірыліца)
|
Літара З | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Кірыліца | ||||||
|
А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ | ||||||
| Неславянскія літары | ||||||
|
А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ | ||||||
| Састарэлыя літары | ||||||
|
Ꙁ · Ꙇ · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ | ||||||
| Літары кірыліцы |
З, з — дзявятая літара беларускай азбукі. У стара- і царкоўнаславянскай азбуцы называецца «зямля».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з кірыліцкай Ꙁ («зямля»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Ζ («дзэта»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Ужывалася ў некалькіх варыянтах. Прыклады напісання ўставам:
. Абазначала зычныя гукі [з], [з’], пры аглушэнні [с], [с’] (загадка, зима, морозъ — [морос], мазь — [мас’]). Мела таксама лічбавае значэнне «сем». У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, але ўжыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным. Паралельна з ей, хоць і больш абмежавана, для абазначэння гукаў [з], [з’] выкарыстоўвалася літара Ѕ («зяло»), утвораная шляхам відазмянення грэка-візантыйскай устаўнай ϛ («дыгама»: Ѕло, Ѕолото, Ѕять)[1].
Беларуская мова
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай беларускай мове літара З абазначае шумныя звонкія шчылінныя пярэднеязычныя зычныя гукі [з], [з’] (замок, зямля — [з’амл’а]), а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў — парныя да іх па звонкасці і глухасці гукі [с], [с’] (нізка — [н’іска], везці — [в’эс’ц’і], завоз — [завос], моладзь — [молац’]). Уваходзіць у склад дыграфа дз (дзень — [дз’эн’], нэндза). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ЗАГС). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне дзявяты (група «З»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 6з)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 З // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 210. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.