Алюміній
| Вонкавы выгляд простага рэчыва | |
|---|---|
|
|
|
| Уласцівасці атама | |
| Атамны нумар | 13 |
| Сімвал | Al |
| Група, перыяд, блок | 13, 3, p |
| Тып элемента | Постпераходныя металы |
| Атамная маса | 26,9815384 ± 0,0000003 а. а. м. (г/моль) |
| Электронная канфігурацыя | 1s² 2s² 2p⁶ 3s² 3p¹ |
| Электроны па абалонках | 2, 8, 3 |
| Электраадмоўнасць | 1,61 |
| Ступені акіслення | +1, +2, +3 |
| Тэрмадынамічныя ўласцівасці простага рэчыва | |
| Шчыльнасць | 2,7 г/см³ (цвёрдае цела, 293,15 K (20 °C)) |

Алюміній (лац.: Aluminium) Al — хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 13.
Адкрыты ў 1825 годзе Г. Эрстэдам[1].
Лёгкі серабрыста-белы метал. Атамная маса 26,98154. Шчыльнасць 2699 кг/м³. Тэмпература плаўлення 660 °C.
Прыродныя крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Зямная кара ўтрымлівае 8,8 % алюмінію па масе[1]. Па распаўсюджанні ў прыродзе займае трэцяе[1] месца сярод ўсіх элементаў (пасля кіслароду і крэмнію) і першае сярод металаў. З-за высокай хімічнай актыўнасці сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў.
Галоўная крыніца для вытворчасці алюмінію — баксіты. Буйнейшыя радовішчы — Расія (Урал, Сібір, Кольскі паўвостаў), Ямайка, Аўстралія, Сурынам, Гаяна, Францыя, Казахстан, ЗША, Гвінея, Грэцыя, Венгрыя, Кітай, Румынія.
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Па памерах вытворчасці і спажывання алюміній займае першае месца сярод каляровых металаў. Галоўныя спажыўцы — авіяцыйная, аўтамабільная, электратэхнічная і іншыя галіны прамысловасці. У тэхніцы служыць пераважна для атрымання сплаваў. Выкарыстоўваецца для аднаўлення металаў з аксідаў, вырабу фарбаў, фольгі, дроту і кабеляў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- 1 2 3 Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 1990. — С. 18. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 1990. — С. 18. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3. (руск.)
- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 22. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Алюминий // ХиМиК.ру (руск.)

