Марганец
| Вонкавы выгляд простага рэчыва | |
|---|---|
|
Цвёрды, далікатны метал светла-шэрага колеру |
|
| Уласцівасці атама | |
| Атамны нумар | 25 |
| Сімвал | Mn |
| Група, перыяд, блок | 7, 4, d |
| Тып элемента | Пераходныя металы |
| Атамная маса | 54,93805 а. а. м. (г/моль) |
| Электронная канфігурацыя | [Ar] 3d5 4s2 |
| Радыус атама | 135 пм |
| Кавалентны радыус | 117 пм |
| Іонны радыус | (+7e) 46 (+2e) 80 пм |
| Электраадмоўнасць | 1,55 |
| Электродны патэнцыял | 0 |
| Ступені акіслення | 7, 6, 5, 4, 3, 2, 0, -1 |
| Энергія іанізацыі | 1-я: 716,8 (7,43) кДж/моль |
| Тэрмадынамічныя ўласцівасці простага рэчыва | |
| Шчыльнасць | 7,21 г/см³ |
| Тэмпература плаўлення | 1 517 K |
| Тэмпература кіпення | 2 235 K |
| Цеплыня плаўлення | (13,4) кДж/моль |
| Цеплыня выпарэння | 221 кДж/моль |
| Малярная цеплаёмістасць | 26,3 Дж/(K·моль) |
| Малярны аб’ём | 7,39 см³/моль |
| Крышталічная структура простага рэчыва | |
| Структура рашоткі | кубічная |
| Параметры рашоткі | 8,890 Å |
| Тэмпература Дэбая | 400 K |
| Іншыя характарыстыкі | |
| Цеплаправоднасць | (7,8) Вт/(м·К) |
| 25 | Марганец |
54,938
| |
| 3d54s² | |
Марганец (лац.: Manganum) Mn — хімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 25. Цяжкі серабрыста-белы метал.
Прыродныя крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Па распаўсюджанасці ў прыродзе займае 11-е месца сярод іншых элементаў. Часта сустракаюцца яго шматлікія мінералы. Вялікія запасы жалеза-марганцавых канкрэцый знаходзяцца на дне Сусветнага Акіяна (займаюць каля 10% плошчы акіянічнага ложа). Буйнейшыя радовішчы марганцу — у ПАР і Украіне. Вялікія радовішчы — у КНР, Аўстраліі, Бразіліі, Габоне, Індыі, Мексіцы, Грузіі, Расіі.
Прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны спажывец марганцу — чорная металургія. Больш за 90% здабытага марганцу ідзе на раскісленне і дэсульфурацыю сталі і чыгуну і на дабаўкі ў спецыяльныя сталі. Марганец надае ім каразійную стойкасць, зносастойкасць, цвёрдасць (для вырабу дэталей, якія падвяргаюцца сціранню пры вялікіх нагрузках — адказныя часткі драбілак, млыноў, чыгуначныя рэйкі і г.д.).

